Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/02/03/887124_887125/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 06:32
03.02.2017 18:44 Грамадства, Палітыка

Лукашэнка: У нас дыктатуры няма, але аўтарытарызму дастаткова

Мінск, 3 лютага. "У нас дыктатуры няма, але аўтарытарызму дастаткова", — прызнаў Аляксандр Лукашэнка 3 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ, кажучы пра прэзідэнцкі кантроль у асобных сферах гаспадарання.

Пры гэтым ён не лічыць такі падыход дрэнным. "Калі сказаў прэзідэнт пра гэта, пра іншае і падобнае да гэтага, трэба заўтра ўжо ліквідаваць гэта вузкае месца. Я хачу, каб з нашай гутаркі перш за ўсё гэта вынікала, — дадаў Лукашэнка. — Калі хтосьці гэтага не зробіць, што ж, тады Шуневіч (кіраўнік МУС Ігар Шуневіч. — БелаПАН.) патузае, як ён тады па маім даручэнні Русага тузануў разам з губернатарамі па сельскай гаспадарцы, захоўванні тэхнікі".

"Хто дапамагае тэхніку сялу купляць сёння? Дзяржава. Зернесушылкі, зернесклады і іншае, хто дапамагаў? Я асабіста даваў даручэнні, разгортвалі вытворчасць гэтых зернесушылак і "Амкадор", і Ліда. Хто дапамагаў? Дзяржава. Дык дзяржава мае права пацікавіцца, а як жа тыя, каму мы дапамаглі, хто ўсім гэтым карыстаецца на карысць гэтай жа дзяржавы і народа?" — дадаў Лукашэнка.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239