Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/02/08/887744_589647/
Дата раздрукоўкі: 15.11.2019 00:51
08.02.2017 12:07 Эканоміка, Фінансы, Грамадства

Насельніцтва Беларусі ў студзені прадало на 131 млн долараў валюты больш, чым купіла

Мінск, 8 лютага. Насельніцтва Беларусі па-ранейшаму працягвае прадаваць замежнай валюты больш, чым купляць, сведчаць звесткі Нацыянальнага банка.

Так, за студзень насельніцтва прадало банкам наяўнай і безнаяўнай валюты на 564,39 млн долараў ЗША ў эквіваленце, а купіла — 433,08 млн долараў. Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі ў студзені склала 131,31 млн долараў.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў студзені 2017 года прадалі замежнай валюты на 1 млрд 279,27 млн у эквіваленце, а набылі — 1 млрд 292,32 млн. Нерэзідэнты за студзень прадалі ў Беларусі замежнай валюты на 38,16 млн у эквіваленце, а купілі — 13,52 млн долараў.

За 2016 год насельніцтва Беларусі прадало замежнай валюты на 1,9 млрд больш, чым купіла.

Паводле ацэнак фінансавых аналітыкаў, прапанова валюты з боку фізічных асоб паступова будзе змяншацца. Зніжэнне даходаў насельніцтва будзе прыводзіць як да скарачэння попыту на замежную валюту, так і да змяншэння яе прапановы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН