Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/02/11/888265_888266/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 05:05
11.02.2017 12:59 Грамадства

Пры пажары ў інтэрнаце ў Мінску эвакуявана 280 чалавек

Мінск, 11 лютага. Раніцай 11 лютага ў інтэрнаце ў Мінску адбыўся пажар.

Як паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, у 8.33 ад жыхароў паступіла паведамленне аб узгаранні на першым паверсе дзевяціпавярховага будынка інтэрната па вул. Русіянава. Пасля прыбыцця да месца выкліку ў 08.36 першых падраздзяленняў ратавальнікаў было ўстаноўлена, што адбылося загаранне смецця пад лесвічнай клеткай і драўлянага дзвярнога блока на агульнай плошчы 4 кв. метры.

У выніку пажару пашкоджаны драўляны блок на першым паверсе, ПВХ-накладкі на парэнчы на двух лесвічных маршах, закурана лесвічная клетка.

Работнікі МНС з будынка інтэрната па лесвічным маршы эвакуявалі 280 чалавек. З калідора дзявятага паверху выратаваны з дапамогай маскі мужчына 1984 года нараджэння, якому шлях эвакуацыі быў адрэзаны моцным задымленнем. Ратавальнікі перадалі яго з атручэннем прадуктамі гарэння брыгадзе хуткай дапамогі для шпіталізацыі.

Пасля ліквідацыі пажару па медыцынскую дапамогу да брыгады хуткай дапамогі звярнулася пенсіянерка 1931 года нараджэння, якую з атручэннем прадуктамі гарэння таксама шпіталізавалі ў бальніцу.

У 8.59 пажар быў цалкам ліквідаваны. Прычына пажару высвятляецца, разглядаецца версія аб неасцярожным абыходжанні з агнём невядомай асобы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН