Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/02/15/888736_888999/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:08
15.02.2017 14:38 Палітыка, Грамадства

МЗС: У нас 24-гадзінная гатоўнасць для правядзення ў Беларусі мерапрыемстваў па Украіне на любым узроўні

Мінск, 15 лютага. Беларусь гатовая даць пляцоўку для перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны ў любым фармаце, заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык 15 лютага падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Гаворачы аб сітуацыі ва Украіне, Мірончык адзначыў: "Для нас гэта балючае пытанне. Фізічна балюча за тое, што адбываецца ў нашых суседзяў, за тое, што адбываецца паміж нашымі суседзямі. Гэта тая сітуацыя, якую трэба як мага хутчэй урэгуляваць".

Ён падкрэсліў, што Беларусь не выступае пасрэднікам у перамовах, а з'яўляецца пляцоўкай, на якой бакі могуць праводзіць сустрэчы і дамаўляцца.

"Мы гатовыя аказаць тыя паслугі, у тым аб'ёме і ў тыя тэрміны, якія спатрэбяцца бакам для самага малога прасоўвання наперад да мірнага ўрэгулявання, — сказаў Мірончык. — У нас 24-гадзінная гатоўнасць для правядзення ў Беларусі любога мерапрыемствы на любым узроўні па Украіне".

Мірончык таксама адзначыў, што "з розных бакоў раздаюцца прэтэнзіі, пажаданні адносна мінскага фармату і мінскіх дамоўленасцяў". "Але, тым не менш, гэтыя дамоўленасці каштоўныя тым, што ратуюць жыццё людзям", — сказаў ён.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН