Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/02/20/889557_889558/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 20:47
20.02.2017 18:05 Эканоміка

Імпарт нафты ў Беларусь у 2016 годзе скараціўся на 20,8% да 18,1 млн тон

Мінск, 20 лютага. Імпарт сырой нафты ў Беларусь у 2016 годзе скараціўся на 20,8% да 18,1 млн тон. Пра гэта сведчаць апублікаваныя 20 лютага дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Агульны кошт імпартаванай сыравіны склаў 3,97 млрд долараў (у 2015 годзе на куплю нафты было выдаткавана 5,7 млрд долараў). Сярэдняя цана за тону нафты склала 218,7 долара супраць 247,3 долара ў 2015 годзе.

Імпарт нафтапрадуктаў склаў 1,72 млн тон на агульную суму 565,5 млн долараў, у колькасным выражэнні аб'ём імпарту вырас на 4%. Сярэдняя цана імпартаваных нафтапрадуктаў склала 329 долараў за тону супраць 309 долараў у папярэднім годзе.

Паводле дадзеных статыстыкі, Беларусь у 2016 годзе павялічыла пастаўкі нафты ў параўнанні з 2015 годам на 0,1% да 1 млн 617 тыс. тон, зарабіўшы 471,6 млн долараў (зніжэнне на 18,6%).

На экспарт пастаўлена 13 млн тон нафтапрадуктаў (на 22,7% менш, чым у 2015 годзе) на агульную суму больш за 4 млрд долараў (зніжэнне па кошце за год на 40,4%).

Як паведаміў 17 лютага старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка, на дзейнасць арганізацый канцэрна ў 2016 годзе ўплывалі зніжэнне паставак расійскай нафты і правядзенне Расіяй падатковага манеўру ў нафтавай сферы, пагаршэнне цэнавай кан'юнктуры на рынках збыту, зніжэнне плацежаздольнасці пакупнікоў, рост кошту энергарэсурсаў і курсавых розніц па фінансавых абавязацельствах арганізацый канцэрна ў выніку дэвальвацыйных працэсаў.

Паводле словў Ляшэнкі, падзенне экспарту абумоўлена двума асноўнымі фактарамі: зніжэннем каціровак на нафту ў 2016 годзе на 18,5%, што, у сваю чаргу, выклікала падзенне цэн на асноўныя тавары хімічнай галіны, а таксама абмежаваннем аб'ёму паставак расійскай нафты на перапрацоўку на беларускія НПЗ у другім паўгоддзі 2016 года, з-за чаго пастаўкі нафтапрадуктаў на знешнія рынкі па выніках 2016 года знізіліся на 22,7%.

Перамовы паміж Масквой і Мінскам аб умовах урэгулявання нафтагазавай спрэчкі доўжыліся практычна ўвесь 2016 год, аднак да канкрэтных вынікаў пакуль не прывялі.

Беларускія ўлады настойваюць на тым, што кошт расійскага газу ў доларавым эквіваленце павінен быць зніжаны, з чым нязгодны расійскі бок. З другой паловы 2016 года, рэагуючы на нявыплату Беларуссю ў поўным аб'ёме кошту газу, расійскі ўрад прыняў рашэнне скараціць пастаўкі нафты ў краіну.

Паводле дзейных пагадненняў Расія павінна была паставіць у Беларусь за год 23 млн тон нафты.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН