Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/02/22/889896_123456/
Дата раздрукоўкі: 15.11.2019 00:41
22.02.2017 13:38 Грамадства

Севярынец: Мінгарвыканкам не выключае прыпынення будаўніцтва бізнес-цэнтра каля Курапатаў

Мінск, 22 лютага. Прадстаўнікі грамадскасці 22 лютага аднеслі ў Мінгарвыканкам зварот са скаргай на незаконнасць будаўніцтва бізнес-цэнтра побач з урочышчам Курапаты, паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец.
Паводле яго слоў, з імі сустрэўся намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў. "Ён сказаў, што ў Мінгарвыканкаме падумаюць над прыпыненнем будаўніцтва на час разгляду нашага звароту. Гэта значыць, агароджу там не прыбяруць, але будаўнічыя работы могуць прыпыніць", — сказаў Севярынец.

Сёння пасля абеду аналагічныя скаргі будуць перададзеныя ў Генеральную пракуратуру і Міністэрства культуры.

Пяціпавярховы бізнес-цэнтр з парковачнай зонай і магазінам на першым паверсе ўзводзіць на скрыжаванні вуліцы Мірашнічэнкі і Мінскай кальцавой аўтадарогі, каля Курапатаў, ТАА "Белрэканструкцыя" па замове кампаніі "КІПрэканструкцыя". Праект павінен быць завершаны да 28 лютага 2018 года.

Прадстаўнікі грамадскасці і частка мясцовых жыхароў лічаць, што праект бізнес-цэнтра парушае мяжу ахоўнай зоны месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. З 20 лютага маладзёжныя актывісты праводзяць кругласутачнае дзяжурства каля будаўлі ў раёне Курапатаў — на тэрыторыі будпляцоўкі была разбіта палатка. Раніцай 21 лютага будаўнікі сілай выпіхнулі абаронцаў Курапатаў з будоўлі і разграмілі палатку. Сёння раніцай актывісты перашкодзілі праезду на гэтую тэрыторыю трох машын з будаўнічымі матэрыяламі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН