Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/03/01/891017_111444/
Дата раздрукоўкі: 29.01.2020 15:29
01.03.2017 09:30 Эканоміка

Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Мінск, 1 сакавіка. Беларусь 1 сакавіка павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне зацверджанае пастановай Савета міністраў ад 25 лютага 2017 года № 160, паведаміла прэс-служба ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышаная з 89,5 да 91 долара за 1 т, на прамагонны бензін — з 49,2 да 50, на таварныя бензіны — з 26,8 да 27,3 долара.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 27,3 долара за 1 т (раней — 26,8). Такая ж пошліна ўстаноўленая ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, мяняліся 1 лютага 2017 года — яны таксама былі павышаныя.

У межах дамоўленасцяў Расія пастаўляе ў Беларусь нафту і нафтапрадукты без экспартных пошлін. Пошліны выплачваюцца ў расійскі дзяржбюджэт пры ажыццяўленні Беларуссю рээкспарту гэтых тавараў за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС альбо экспарту нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расійскай нафты. Памеры экспартных пошлін усталёўваюцца ўзгоднена ўрадамі дзвюх краін і залежаць ад цэн на нафту.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН