Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/03/07/891993_558896/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 23:33
07.03.2017 09:58 Эканоміка, Фінансы

Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 5 млрд долараў ЗША

Мінск, 7 сакавіка. Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні стандарту МВФ на 1 сакавіка склалі 5.022,3 млн долараў ЗША (у эквіваленце).

Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка, за люты 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 37,3 млн долараў (на 0,7%) пасля росту ў студзені на 57,8 млн (на 1,2%). З пачатку года прырост склаў 95,1 млн долараў ЗША (1,9%).

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў на 1 сакавіка склаў 5.608,4 млн долараў ЗША, павялічыўшыся за люты на 214,2 млн (на 4%) пасля росту ў студзені 2017 года на 209,2 млн (на 4%). За студзень—люты рэзервы ў нацыянальным вызначэнні выраслі на 423,4 млн долараў, або на 8,2%.

У прэс-службе рэгулятара адзначылі, што павелічэнню золатавалютных рэзерваў у лютым спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам і Міністэрствам фінансаў Беларусі аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Стрымлівае дынаміку рэзерваў планавае пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце, падкрэслілі ў прэс-службе.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні стандарту МВФ павялічыліся на 751,4 млн долараў ЗША (на 18%) да 4 млрд 927,2 млн долараў (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года.

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў не менш як на 500 млн долараў ЗША.

Дасягненне пэўнага памеру ЗВР з'яўляецца адным з абавязацельстваў Беларусі па заключанай у сакавіку 2016 года крэдытнай праграме з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Згодна з праграмай да 1 студзені 2017 года рэзервы Беларусі ў міжнародным вызначэнні павінны скласці не менш як 4,9 млрд долараў, а блізу 1 студзеня 2018 года — не менш за 5,4 млрд долараў.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239