Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/03/15/893421_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:56
15.03.2017 13:02 Палітыка

У Мінску праходзіць сустрэча рабочых падгруп па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Мінск, 15 сакавіка. У Мінску 15 сакавіка праходзіць сустрэча рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведамляе ў "Твітары" МЗС Беларусі.

Папярэднія перамовы па Украіне ў Мінску адбыліся 1 сакавіка. Па іх выніках спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік паведаміў, што бакі канфлікту на Данбасе папрасілі спецыяльную маніторынгавую місію АБСЕ спрыяць у развядзенні сіл і сродкаў у Станіцы Луганскай.

Акрамя таго, паводле яго слоў, бакі пацвердзілі сваю прыхільнасць да поўнага адводу цяжкага ўзбраення і пагадзіліся не абстрэльваць Данецкую фільтравальную станцыю і правесці яе размінаванне.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН