Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/03/17/893925_589647/
Дата раздрукоўкі: 28.09.2020 10:13
17.03.2017 14:10 Грамадства

Рух цягнікоў мінскага метро спынялі з-за жанчыны, якая ўпала на рэйкі на станцыі "Каменная Горка"

Мінск, 17 сакавіка. На станцыі метро "Каменная Горка" прыблізна ў 13.00 жанчына ўпала на рэйкі, рух цягнікоў быў спынены, паведаміла прэс-служба Мінскага метрапалітэна ў сваім афіцыйным мікраблогу ў "Твітэры".

60-гадовая жыхарка Валожынскага раёна саскочыла на пуць перад цягніком, які набліжаўся. Машыніст прымяніў экстраннае тармажэнне. Жанчына не пацярпела, яе аператыўна паднялі на платформу. Рух цягнікоў затрымліваўся на шэсць хвілін.

Абставіны здарэння высвятляюцца.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239