Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/03/29/896185_412587/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:28
29.03.2017 12:35 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў па Украіне

Мінск, 29 сакавіка. У Мінску 29 сакавіка праходзіць чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, перамовы пачаліся з сустрэчы каардынатараў рабочых груп. Затым чакаюцца сустрэчы падгруп і самой кантактнай групы.

Сустрэчы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэднія перамовы кантактнай групы ў Мінску адбыліся 15 сакавіка. Паводле іх вынікаў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік выказаў расчараванне ў сувязі з тым, што сітуацыя на Данбасе "не спрыяе поспеху мінскага працэсу". "Наадварот, развіццё падзей ўзмацняе напружанасць паміж бакамі і мае адназначна адмоўны эфект для працэсу ўзаемнага збліжэння і эканамічнага супрацоўніцтва", — заявіў дыпламат.

Прадстаўнік АБСЕ зазначыў негатыўнае развіццё сітуацыі з разбурэннем аб'ектаў водазабеспячэння на Данбасе, а таксама праблемы з аднаўленнем раней разбуранай інфраструктуры.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН