Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/03/29/896221_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:10
29.03.2017 14:11 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговае пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 29 сакавіка. У Мінску пачалося чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Пра гэта паведаміла ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах, экс-прэзідэнта Леаніда Кучмы.

Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Ім папярэднічалі сустрэчы каардынатараў падгруп кантактнай групы, а таксама саміх падгруп.

Папярэднія перамовы кантактнай групы ў Мінску адбыліся 15 сакавіка. Па іх выніках спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік адзначыў негатыўнае развіццё сітуацыі з разбурэннем аб'ектаў водазабеспячэння на Данбасе, а таксама праблемы з аднаўленнем раней разбуранай інфраструктуры.

Дыпламат выказаў расчараванне ў сувязі з тым, што наяўная сітуацыя на Данбасе "не спрыяе поспеху мінскага працэсу". "Наадварот, развіццё падзей узмацняе напружанасць паміж бакамі і мае адназначна адмоўны эфект для працэсу ўзаемнага збліжэння і эканамічнага супрацоўніцтва", — заявіў Сайдзік журналістам.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН