Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/03/31/eu_eu_896827_12345/
Дата раздрукоўкі: 30.07.2021 00:06
31.03.2017 22:31 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Адбыўся другі раўнд гандлёвага дыялогу паміж МЗС Беларусі і генеральным дырэктаратам Еўракамісіі па гандлі

Мінск, 31 сакавіка. 31 сакавіка адбыўся другі раўнд гандлёвага дыялогу паміж МЗС Беларусі і генеральным дырэктаратам Еўрапейскай камісіі па гандлі, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

У межах мерапрыемства першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка сустрэўся з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын і дэлегацыяй Еўрапейскай камісіі.

Падчас кансультацый абмеркаваны шырокі спектр пытанняў парадку дня двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам, уключаючы пытанні двухбаковага гандлю, узаемнага доступу на рынак, развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва з ЕС, пытанні далучэння Беларусі да СГА, а таксама ўдзелу краіны ў ЕАЭС і ініцыятыве "Усходняе партнёрства".

Бакі канстатавалі прагрэс у гандлёва-эканамічным узаемадзеянні, у тым ліку адмену Еўрасаюзам квот на імпарт беларускай тэкстыльнай прадукцыі і адзення, гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239