Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/01/896855_896856/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 08:31
01.04.2017 13:24 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка павіншаваў Пуціна, а таксама народы Беларусі і Расіі з Днём яднання

Мінск, 1 красавіка. Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Днём яднання народаў Беларусі і Расіі абвешчана 2 красавіка. У гэты дзень у 1996 годзе быў падпісаны дагавор аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі.

"Гэта знамянальнае свята сімвалізуе моцныя гістарычныя сувязі і агульнасць інтарэсаў нашых народаў. У Саюзнай дзяржавы ёсць трывалая аснова — багатая духоўная і культурная спадчына, вялікі эканамічны патэнцыял супрацоўніцтва", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка перакананы, што сумеснымі намаганнямі бакі працягнуць саюзнае будаўніцтва і развіццё інтэграцыйных працэсаў на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнага даверу. "Менавіта гэтага чакаюць ад нас мільёны грамадзян Беларусі і Расіі", — упэўнены ён.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянціне Мацвіенцы, старшыні Дзяржаўнай Думы Вячаславу Валодзіну, патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоце, старшыні Цэнтральнага камітэта Кампартыі Расійскай Федэрацыі Генадзю Зюганаву.

У звароце да беларусаў і расіян з нагоды Дня яднання народаў Лукашэнка адзначыў, што гэта "не проста знамянальная дата ў новай гісторыі нашых краін, гэта пацвярджэнне духоўнай і культурнай блізкасці двух брацкіх народаў, цеснага палітычнага і эканамічнага партнёрства".

"Гэты год адметны ўдвая — пачаткам трэцяга дзесяцігоддзя саюзнага будаўніцтва і 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі... Перавагі саюзнай інтэграцыі бясспрэчныя... Аднак маштаб дасягненняў не павінен успрымацца як дадзенасць. Рознага роду выпрабаванні на трываласць выяўляюць іх далікатнасць. Таму сумеснымі намаганнямі мы зможам эфектыўна пераадолець цяжкасці, якія дыктуе нам сусветны парадак дня, адкрыць новыя магчымасці для ўздыму нацыянальных эканомік, павышэння дабрабыту нашых народаў і дзяржаў", — гаворыцца ў звароце.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239