Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/01/896859_896860/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 08:00
01.04.2017 13:50 Палітыка, Грамадства

Пуцін накіраваў прывітальнае пасланне ўдзельнікам урачыстых сходаў з нагоды Дня яднання народаў Расіі і Беларусі

Мінск, 1 красавіка. Уладзімір Пуцін накіраваў прывітальнае пасланне ўдзельнікам урачыстых сходаў з нагоды Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, паведаміла прэс-служба Крамля. Пра якія менавіта сходы ідзе гаворка, не канкрэтызуецца.

"Упэўнены, што далейшае нарошчванне ўсяго комплексу ўзаемавыгадных сувязяў у фармаце Саюзнай дзяржавы адпавядае карэнным інтарэсам нашых брацкіх народаў, ідзе ў рэчышчы ўмацавання стабільнасці і бяспекі на еўразійскай прасторы", — гаворыцца ў прывітанні.

Як адзначае Пуцін, ужо больш за два дзесяцігоддзі расіяне і беларусы "ўпэўнена ідуць па шляху інтэграцыі, наладжаны змястоўны дыялог паміж усімі галінамі ўлады, актыўныя кантакты на ўзроўні рэгіёнаў і гарадоў, прамыя сувязі паміж расійскімі і беларускімі дзелавымі коламі. Грамадзянам дзвюх краін гарантаваныя роўныя правы пры працаўладкаванні, атрыманні адукацыі, медыцынскай і сацыяльнай дапамогі".

"Адным з найважнейшых кірункаў саюзніцкіх адносін з'яўляецца каардынацыя знешнепалітычнай дзейнасці. Расія і Беларусь узаемадзейнічаюць у вырашэнні актуальных пытанняў рэгіянальнага і глабальнага парадку дня, цесна супрацоўнічаюць у рамках ААН, АБСЕ і іншых міжнародных структур", — канстатаваў у сваім прывітанні расійскі лідар.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка накіраваў асабістае віншаванне Уладзіміру Пуціну з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Днём яднання народаў Беларусі і Расіі абвешчана 2 красавіка. У гэты дзень у 1996 годзе быў падпісаны дагавор аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239