Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/01/896862_896863/
Дата раздрукоўкі: 31.07.2021 21:31
01.04.2017 14:21 Палітыка

Павел Севярынец знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, яго можа чакаць яшчэ адзін суд

Мінск, 1 красавіка. Затрыманы ўвечары 31 сакавіка ў Мінску на акцыі салідарнасці каля будынка КДБ сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. Пра гэта паведаміла ў "Фэйсбуку" жонка палітыка Вольга Севярынец.

Раніцай 31 сакавіка Павел Севярынец быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў 24 лютага. Аднак пасля абвяшчэння прысуду Севярынец затрыманы не быў, пасля чаго бесперашкодна пакінуў будынак суда.

Увечары таго ж дня Павел Севярынец прыйшоў да КДБ, каб узяць удзел у акцыі салідарнасці з затрыманымі па справе аб так званай арганізацыі масавых беспарадкаў. Ён паспеў падняць два плакаты з партрэтамі затрыманых і выкрыкнуць "Свабоду палітвязням!". Акрамя яго было затрымана яшчэ некалькі чалавек. Севярынца даставілі ў Цэнтральнае РУУС, адкуль адвезлі ў ізалятар.

Як лічыць Вольга Севярынец, затрыманне Паўла, хутчэй за ўсё, не звязана з учарашнім рашэннем суда, таму Севярынца ў панядзелак можа чакаць яшчэ адзін суд.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239