Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/01/896875_896876/
Дата раздрукоўкі: 31.07.2021 21:25
01.04.2017 16:14 Грамадства

Пенсіянеры і інваліды атрымаюць гандлёвыя месцы на мінскіх рынках бясплатна

Мінск, 1 красавіка. Гандлёвыя месцы на гарадскіх рынках будуць бясплатна выдзяляць пенсіянерам і інвалідам з 1 красавіка, паведамляе ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

Пагадненне аб гэтым заключана паміж Мінскім гарвыканкамам і кіраўнікамі рынкаў. Згодна з дакументам пенсіянерам і інвалідам будуць прадастаўляць гандлёвыя месцы на гарадскіх рынках на бясплатнай аснове для рэалізацыі імі да 20 кг сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай на зямельным участку, выдзеленым для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, садоўніцтва і агародніцтва.

Каб атрымаць бясплатна гандлёвае месца, неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць права на льготу: пасведчанне і даведку аб тым, што прадукцыя выраблена фізічнай асобай і (або) яе сваякамі на зямельным участку, выдзеленым для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома і вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садаводства, дачнага будаўніцтва, агародніцтва.

Пагадненне дзейнічае з 1 красавіка да 1 снежня 2017 года.

Гандлёвае месца можна атрымаць на наступных рынках: "Гандлёвыя рады" (пр. Партызанскі, 99); "Чыжоўскі рынак" (пр-д Ташкенцкі, 5а); "Свелта" (вул. Малініна, 35А); "Серабранка" (вул. Пляханава, 89); "Велазаводскі" (зав. Рабочы, 5); "Маскоўскі" (пр. Газеты "Звязда", 16); "Малінаўка" (вул. Ясеніна, 76); "Уральскі" (вул. Фролікава, 8); "Уручча-3" (вул. Нікіфарава, 51); "Усход" (вул. Славінскага, 45а); КГУП "Мінскі Камароўскі рынак" (вул. В.Харужай, 8); "Ракаўскі кірмаш" (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 11); "Заходні" (вул. Бурдзейнага, 6); ТАА "Гандлёвы дом" Ждановічы "(вул. Ціміразева, 123).
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239