Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/01/896878_896879/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 06:33
01.04.2017 17:05 Грамадства

Сэрвіс электронных плацяжоў "Яндэкса" вывучыў, як і колькі беларусы плацяць на сайтах знаёмстваў

Мінск, 1 красавіка. Спецыялісты сэрвісу электронных плацяжоў "Яндэкс.Грошы" вывучылі, як жыхары Беларусі аплачваюць розныя опцыі на сайтах знаёмстваў. Улічваліся анлайн-плацяжы карыстальнікаў з Мінска, Магілёва, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Баранавічаў, Барысава, Бабруйска, Пінска, Светлагорска і іншых гарадоў краіны.

Як паведаміла БелаПАН прэс-служба сэрвісу, высветлілася, што часцей за ўсё жыхары Беларусі трацяць грошы на наступных сайтах знаёмстваў: Mamba, LovePlanet, Теамо, MyLove, eDarling, Badoo, Dating і "Галактыка знаёмстваў".

Пры гэтым актыўнасць карыстальнікаў, якія знаёмяцца па інтэрнэце, залежыць ад пары года. Так, пік плацяжоў прыпадае на зіму — студзень. Людзі актыўна плацяць на такіх пляцоўках і ўлетку — у чэрвені і жніўні. А вось вясной — у сакавіку — іх цікавасць да анлайн-знаёмстваў самая нізкая.

На сайтах знаёмстваў карыстальнікі робяць у сярэднім адзін плацеж у год. Сярэдні чэк — каля 11 беларускіх рублёў. (Тут і далей — па курсе Цэнтрабанка РФ на 31.03.2017). Але ён залежыць ад пляцоўкі: напрыклад, на MyLove — 8,6 беларускага рубля, LovePlanet і eDarling — 6,6 рубля, Теамо — 6,1 рубля, Mamba — 3,7 рубля. Звычайна на такіх сэрвісах людзі трацяць грошы на платную падпіску, VIP-статусы, размяшчэнне ў топе, прасоўванне анкет, кампліменты, падарункі і рэжым "невідзімка".

У даследаванні ўлічваліся плацяжы беларускіх карыстальнікаў праз "Яндэкс.Касу" з лютага 2016 па сакавік 2017 года. Каса — гэта ўніверсальнае плацежнае рашэнне "Яндэкс.Грошай". Яна дапамагае аплачваць тавары і паслугі ўсімі папулярнымі спосабамі — ад банкаўскіх карт і электронных кашалькоў да рахункаў мабільных нумароў. Сёння плату праз "Касу" бяруць больш за 75 тысяч інтэрнэт-пляцовак па ўсім свеце.

"Яндэкс.Грошы" — сэрвіс электронных плацяжоў, які дапамагае карыстальнікам аплачваць тавары і паслугі з кашалькоў у гэтым сэрвісе і з банкаўскіх карт, а кампаніям — прымаць анлайн-плату праз "Яндэкс.Касу".

Да пачатку 2017 года ў сэрвісу было каля 30 млн карыстальнікаў, кожны дзень адкрываецца прыкладна 15 тыс. новых кашалькоў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239