Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/02/896889_123456/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 06:35
02.04.2017 11:32 Грамадства

За двое сутак міждзяржаўнай аперацыі "Вышук" затрыманыя 162 злачынцы

Мінск, 2 красавіка. У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі падведзены вынікі міждзяржаўнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Вышук". Яно праводзілася на прасторы СНД у сакавіку.

Паводле інфармацыі 3-га ўпраўлення галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Андрэя Цішкаўца, за два дні былі затрыманыя або устаноўлена месцазнаходжанне 162 злачынцаў, якія адшукваюцца. Знойдзена 94 без вестак зніклых і 672 даўжнікі па грамадзянскіх і эканамічных справах.

На тэрыторыі Беларусі затрымана (устаноўлена) 46 асоб, якія адшукваюцца праваахоўнымі органамі дзяржаў — удзельніц СНД. А на тэрыторыі СНД затрымана (устаноўлена месцазнаходжанне) 247 асоб, якія адшукваюцца органамі ўнутраных спраў Беларусі. Гэта 60 злачынцаў, 33 зніклыя без вестак, і 154 па адказчыкі па грамадзянскіх і эканамічных справах.

У прыватнасці, у час правядзення "Вышуку" аператыўнай групай, у якую ўваходзілі супрацоўнікі вышуковых падраздзяленняў ГУУР МУС і тэрытарыяльных АУС Беларусі, у службовай камандзіроўцы ў Расіі былі затрыманыя або ўстаноўленыя 36 злачынцаў (з іх шэсць абвінавачаных ва ўчыненні цяжкіх злачынстваў заключаныя пад варту да вырашэння пытання аб экстрадыцыі).
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239