Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/02/896891_123456/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 06:40
02.04.2017 11:22 Палітыка, Грамадства

Міліцыя не знайшла экстрэмізму ў дзейнасці беларускіх сепаратысцкіх груп у сацсетках

Гомель, 2 красавіка. Аддзел унутраных спраў адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля даслаў адказ журналісту-фрылансеру Канстанціну Жукоўскаму на яго заяву пра існаванне ў сацсетках груп, накіраваных на раз'яднанне Беларусі. У прыватнасці, Жукоўскі паказваў на групы ў сацсетцы "УКантакце": "Віцебская Народная Рэспубліка" і "Гомельская Народная Рэспубліка", якія прапагандуюць сепаратызм і ўваходжанне названых абласцей Беларусі ў склад Расеі.

Як паведаміў БелаПАН Жукоўскі, у лісце за подпісам начальніка АУС Уладзіміра Мялешкі гаворыцца, што міліцыя правяла праверку і прыняла рашэнне спыніць разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, бо "ў названых групах экстрэмісцкіх выказванняў, накіраваных супраць дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь, не знойдзена". Таксама паведамляецца, што ў рамках праверкі ўстанавіць асоб, якія стварылі гэтыя групы, не было магчыма. Ліст складзены на беларускай мове, праўда, з некалькімі памылкамі.

"Лічу, што міліцыя не мае рацыі і гэтыя групы, асабліва віцебская, прапагандуюць сапраўдны сепаратызм, таму буду абскарджваць гэтае рашэнне",
— сказаў Жукоўскі.
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239