Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/02/896905_123456/
Дата раздрукоўкі: 24.04.2018 23:47
02.04.2017 11:43 Эканоміка, Грамадства

Аператар сувязі velcom аб'явіў аб павышэнні кошту паслуг

Мінск, 2 красавіка. Унітарнае прадпрыемства "Велком" (гандлёвыя маркі velcom і "Прывітанне") на сайце кампаніі абвясціла аб павышэнні тарыфаў на паслугі сувязі з 12 красавіка.

Павелічэнне кошту складзе 9% на званкі, абаненцкую плату, SMS, MMS, інтэрнэт-тарыфы, тарыфы на выходныя міжнародныя званкі, спецыяльныя і некаторыя дадатковыя паслугі (у тым ліку, якія аказваюцца праз кантэнт-правайдэраў, роўмінг і іншыя).

Таксама адбудзецца змена прынцыпу давання мабільнага інтэрнэту тарыфнага плана "Smart Бясконцы" (пры спажыванні, што перавышае 100 ГБ, доступ у інтэрнэт будзе давацца на хуткасці да 512 Кбіт/с).

Змяненні не закрануць абаненцкую плату, кошт выходных выклікаў на стацыянарныя нумары і ў сетцы мабільных аператараў Беларусі для абанентаў тарыфных планаў "Сацыяльны" і "Пенсійны". Кошт паслугі "Кароткі нумар", "Даступны баланс", "Каардынатар", "Мой архіў" таксама застанецца без змяненняў.

Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дагавораў таксама застануцца нязменнымі.

З новымі цэнамі на паслугі сувязі можна будзе азнаёміцца з 12 красавіка на сайтах кампаніі.

Гэта першае падаражэнне сувязі velcom сёлета. У 2016 годзе гэты аператар павышаў цэны мінімум тройчы, найбольш істотна — у верасні.

Аператар velcom пачаў ажыццяўляць у Беларусі камерцыйную дзейнасць па даванні паслуг і тавараў мабільнай сувязі з 16 красавіка 1999 года. З лістапада 2007 года ўваходзіць у склад холдынгу Telekom Austria Group, аднаго з вядучых тэлекамунікацыйных правайдараў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Колькасць абанентаў velcom перавышае 5 мільёнаў.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН