Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/02/896909_123456/
Дата раздрукоўкі: 31.07.2021 22:38
02.04.2017 12:40 Грамадства

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі з Мінска да Брэста і Гомеля

Мінск, 2 красавіка. Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі з Мінска да Брэста і Гомеля, паведаміла прэс-служба БЧ.

Дадзенае рашэнне прынята "ў сувязі з сезонным павелічэннем пасажырапатоку, дадатковыя сучасныя маторвагонныя цягнікі будуць курсіраваць пастаянна".

Так, з 5 красавіка па маршруце Мінск — Брэст — Мінск прызначаны дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 723/724, які будзе курсіраваць па серадах і чацвяргах (за выключэннем 19, 20, 26 красавіка, 4, 10, 17, 18 мая, 7, 8 чэрвеня). З Мінска цягнік № 723 будзе адпраўляцца ў 7.00, а прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 10.50 (цягнік робіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя).

У адваротным кірунку цягнік № 724 Брэст — Мінск будзе адпраўляцца з Брэста ў 15.50, а прыбываць у Мінск у 19.30. Па шляху руху ён таксама будзе рабіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.

З 17 красавіка Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 718 па маршруце Мінск — Гомель адпраўленнем з Мінска ў 14.56, які будзе дадаткова курсіраваць з панядзелка па чацвер (цяпер цягнік курсіруе па пятніцах і нядзелях) з прыпынкамі па станцыях Асіповічы, Бабруйск і Жлобін.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239