Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/03/897071_897072/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:11
03.04.2017 14:47 Грамадства

Станцыя метро "Трактарны завод" закрывалася на 40 хвілін з-за безгаспадарнага рукзака

Мінск, 3 красавіка. Станцыя метро "Трактарны завод" закрывалася на 40 хвілін з-за выяўлення падазронай сумкі.

3 красавіка ў 14.07 на платформе быў знойдзены безгаспадарны рукзак, паведаміў у "Твітэры" Мінскі метрапалітэн. "Прыменены лакалізатар выбуху "Фантан", выклікана сапёрна-піратэхнічная група", — гаворыцца ў паведамленні.

У 14.47 станцыя зноў адкрылася для пасажыраў. Паведамляецца, што ў безгаспадарным заплечніку асабістыя рэчы.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239