Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/03/897089_897090/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:43
03.04.2017 16:33 Грамадства, Палітыка

Аддзяленне пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу высвятляе, ці ёсць сярод пацярпелых пры выбуху ў метро беларускія грамадзяне

Мінск, 3 красавіка. Аддзяленне пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу высвятляе, ці ёсць сярод пацярпелых пры выбуху ў метро беларускія грамадзяне. Пра гэта БелаПАН паведаміла начальнік аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу адбыўся выбух. Першыя паведамленні пра здарэнне з`явіліся каля 14.40. Паводле інфармацыі агенцтва Інтэрфакс, магутнасць выбуховых прылад складае каля 200—300 грамаў у тратылавым эквіваленце. Паводле папярэдніх дадзеных, пры выбухах загінулі не менш за дзесяць чалавек, пацярпелі каля 50.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які цяпер знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, заявіў, што разглядаюцца ўсе варыянты прычыны выбухаў, уключаючы тэракт, бытавую і крымінальную версію.

Цяпер у Санкт-Пецярбургу праходзіць сустрэча Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Як паведамляе агенцтва БелТА, Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з выбухам у метро. "Вельмі шкада, што так здарылася ў гэтыя хвіліны. Заўсёды думаеш пра тое, што дай бог, каб гэтым скончылася. Мы сутыкаліся, на жаль, у Мінску з такімі праблемамі", — сказаў ён.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239