Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/03/897137_589647/
Дата раздрукоўкі: 12.07.2020 09:35
03.04.2017 19:02 Палітыка

Паўла Севярынца, які адбывае арышт, зноў будуць судзіць 10 красавіка

Мінск, 3 красавіка. Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Паўла Севярынца, які з 31 сакавіка адбывае 10-сутачны арышт за акцыю ў абарону Курапатаў, 10 красавіка будуць судзіць зноў — гэтым разам за акцыю ля будынка КДБ вечарам 31 сакавіка. Пра гэта паведаміла прэс-служба БХД са спасылкай на жонку палітыка Вольгу Севярынец.

Суд адбудзецца ў апошні дзень тэрміну зняволення Севярынца. Калі суд не вынесе рашэнне аб чарговым арышце, то сустаршыню БХД павінны вызваліць 10 красавіка прыблізна ў 19.00.

Затрыманы ўвечары 31 сакавіка ў Мінску на акцыі салідарнасці ля будынка КДБ Севярынец знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Раніцай 31 сакавіка Севярынец быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў, якая адбылася 24 лютага. Аднак пасля абвяшчэння прысуду палітык затрыманы не быў, ён бесперашкодна пакінуў будынак суда.

Увечары таго ж дня Севярынец прыйшоў да КДБ, каб узять удзел у акцыі салідарнасці з затрыманымі па справе аб так званай арганізацыі масавых беспарадкаў. Ён паспеў падняць два плакаты з партрэтамі затрыманых і выгукнуць "Свабоду палітвязням!". Акрамя яго былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек. Севярынца даставілі ў Цэнтральнае РУУС, адкуль адвезлі ў ізалятар.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239