Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/03/897153_547889/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 06:11
03.04.2017 20:02 Палітыка

Пуцін і Лукашэнка праводзяць сустрэчу ў пашыраным складзе

Мінск, 3 красавіка. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін праводзяць вечарам 3 красавіка ў Стрэльне пад Санкт-Пецярбургам сустрэчу ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый.

Да гэтага кіраўнікі дзяржаў некалькі гадзін размаўлялі сам-насам, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі пачалася з абмеркавання выбуху ў пецярбургскім метро. Лукашэнка выказаў свае спачуванні і адзначыў, што бяспека стане адной з галоўных тэм сённяшняй сустрэчы.

"Спакойна нам жыць ніхто не дасць, на жаль, таму трэба быць гатовымі да ўсяго. Выклікаў ў свеце вялікая колькасць. Мы не ў ізаляваным свеце жывем. Мы гэта з вамі разумеем", — сказаў Лукашэнка.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН