Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/03/897156_258963/
Дата раздрукоўкі: 01.04.2020 08:17
03.04.2017 20:36 Эканоміка

"Расатам" разлічвае завяршыць будаўніцтва першага блока БелАЭС да канца 2019 года

Мінск, 3 красавіка. Дзяржкарпарацыя "Расатам" разлічвае завяршыць будаўніцтва першага блока Беларускай АЭС да канца 2019 года, паведаміў журналістам у Санкт-Пецярбургу генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі Аляксей Ліхачоў, перадае ТАСС.

"Першы блок так, да канца 2019 года", — сказаў Ліхачоў, адказваючы на пытанне, калі можа быць завершанае будаўніцтва першага блока Беларускай АЭС.

Група кампаній "АСЭ" (інжынірынгавая структура "Расатама") 1 красавіка ўстанавіла ў праектнае становішча корпус рэактара ВВЭР-1200 (вода-вадзяны энергетычны рэактар) на першым энергаблоку Беларускай АЭС. Гэта дазволіць пачаць далейшы мантаж абсталявання.

Як паведамляў БелаПАН, старшы віцэ-прэзідэнт па кіраванні праектамі кампаніі "АСЭ" Сяргей Алонцаў назваў устаноўку корпуса рэактара "адной з ключавых падзей на этапе збудаванні энергаблока". "Усталяваны ў праектнае становішча корпус рэактара з'яўляецца адпраўным пунктам для правядзення работ па мантажы галоўных цыркуляцыйных трубаправодаў рэактарнай устаноўкі", — акрэсліў ён далейшую працу па ўзвядзенні БелАЭС.

Першая пастаўка ядзернага паліва на БелАЭС чакаецца ў канцы 2018 года.

Беларуская АЭС будуецца пры ўдзеле Расіі. Яна будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай электрычнай магутнасцю да 2.400 мегават. Для яе будаўніцтва выбраны праект АЭС-2006 — тыпавы расійскі праект атамнай станцыі новага пакалення, у якім выкарыстоўваецца вада-вадзяны энергетычны рэактар ВВЭР-1200.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН