Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/03/eu_eu_897168_445566/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 06:12
03.04.2017 21:54 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Пуцін і Лукашэнка абмяняліся думкамі, як будаваць адносіны з ЗША і Еўрасаюзам

Мінск, 3 красавіка. На перамовах 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка абмяняліся думкамі, як будаваць адносіны з ЗША і Еўрасаюзам.

"Мы, каб быць абсалютна адкрытымі, значны прамежак часу аддалі абмеркаванню праблем міжнароднага парадку дня, асабліва тых пытанняў, якія тычацца нас, нашых суседзяў, палітыкі Еўрапейскага саюза. Мы абмяняліся думкамі пра ўзаемаадносіны са Злучанымі Штатамі Амерыкі, як будаваць гэтыя адносіны", — паведаміў Лукашэнка падчас брыфінгу, відэатрансляцыя якога вялася ў інтэрнэце.

"Я, вядома, прасіў Уладзіміра Уладзіміравіча, каб ён не забываў і пра Беларусь, будуючы адносіны з буйнымі дзяржавамі. У яго будуць сустрэчы ў "дваццатцы". Я атрымаў гэтую падтрымку і запэўненне ў падтрымцы нас на ўсіх форумах, як гэта ён рабіў і раней", — дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Мы вельмі шмат гаварылі пра бяспеку, і не толькі ў сувязі з гэтым няшчасным выпадкам (выбух у метро ў Санкт-Пецярбургу 3 красавіка. — БелаПАН.). Так было запланавана, гэта асноўнае было пытанне. Не нафтагазавымі пытаннямі мы пачалі абмеркаванне. Мы сапраўды асноўную ўвагу надалі даўно запланаванаму пытанню бяспекі нашых дзяржаў. Я не буду тут нічога канкрэтызаваць, вы бачыце, што адбываецца вакол. І мы хацелі б проста захаваць стабільнасць Расіі і Беларусі, занадта мала засталося ціхіх, спакойных пунктаў на планеце. І мы дамовіліся аб сумесных дзеяннях па захаванні нашай бяспекі, нашых дзяржаў", — адзначыў Лукашэнка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН