04.04.2017 09:23 Грамадства
Падчас выбуху ў метро ў Санкт-Пецярбургу пацярпеў беларус
Мінск, 4 красавіка. Падчас выбуху ў метро ў Санкт-Пецярбургу пацярпеў грамадзянін Беларусі.
Як паведамляе МЗС Беларусі на сваёй старонцы ў "Твітэры", сваякам пацярпелага паведамлена пра здарэнне, "пагрозы яго жыццю няма, стан сярэдняй ступені цяжкару".
Паводле даных аддзялення пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу, пацярпеламу грамадзяніну Беларусі зробленая аперацыя, пагрозы жыццю няма.
Выбух адбыўся 3 красавіка каля 14.40 паміж станцыямі "Сянная плошча" і "Тэхналагічны інстытут". На гэты момант вядома пра 11 загінулых і 51 пацярпелага. Некалькі чалавек знаходзіцца ў крытычным стане. Генпракуратура РФ афіцыйна назвала выбух у метро тэрактам.