Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/04/897192_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 18:24
04.04.2017 11:05 Грамадства

У Любані тэрапеўт прышчэпліваў ад грыпу памерлых і тых, хто паехаў за мяжу

Мінск, 4 красавіка. Любанскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа ў дачыненні да ўчастковага ўрача-тэрапеўта, які падазраецца ў службовым падлогу (ч. 1 арт. 427 КК).

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланог, паводле аператыўнай інфармацыі, атрыманай групай па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Любанскага РАУС, у межах правядзення вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу ў 2016 годзе лекар, жадаючы пазбегнуць адказнасці і атрымаць прэміяльныя выплаты, занёс загадзя лжывыя звесткі ў медыцынскія карты грамадзян. Паводле гэтых запісаў, некалькі соцень пацыентаў атрымалі прафілактычную імунізацыю супраць сезоннага грыпу, хоць па факце гэтага не было. Паводле звестак следства, некаторыя грамадзяне на перыяд вакцынацыі лічыліся ўжо памерлымі, а некаторыя знаходзіліся за межамі рэспублікі.

У межах першапачатковых следчых дзеянняў канфіскаваныя ўнутраведамасныя нарматыўна-прававыя акты і медыцынская дакументацыя, якая тычыцца пытанняў аказання паслуг па вакцынацыі, дапытваюцца сведкі, персанал і службовыя асобы ўстановы аховы здароўя, прызначаныя крыміналістычныя экспертызы, устанаўліваюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі ўчыненню супрацьпраўных дзеянняў.

Правяраецца інфармацыя па факце нядбайнага выканання службовых інструкцый іншымі медыцынскімі работнікамі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239