Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/04/897201_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 17:49
04.04.2017 11:42 Палітыка, Грамадства

Віталь Рымашэўскі аштрафаваны на 45 базавых велічынь за ўдзел у акцыі супраць дэкрэта "аб дармаедах" у Мінску 17 лютага

Мінск, 4 красавіка. Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Віталя Рымашэўскага аштрафавалі на 45 базавых велічынь (1.035 рублёў) за ўдзел у "Маршы абураных беларусаў" 17 лютага.

Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта, прысуд быў вынесены судом Цэнтральнага раёна сталіцы на падставе паказанняў міліцыянера.

Чарговы суд над сустаршынёй БХД намечаны на 11.00 5 красавіка ўжо ў судзе Савецкага раёна. Таксама яго могуць судзіць за "Марш недармаедаў" у Бабруйску 26 лютага.

"Марш раззлаваных беларусаў" стаў першай масавай акцыяй супраць дэкрэта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" і сабраў у Мінску да трох тысяч удзельнікаў.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239