Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/04/897217_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 18:33
04.04.2017 12:54 Грамадства

Следчыя органы Беларусі гатовы дапамагчы расійскім калегам у расследаванні тэракта ў Санкт-Пецярбургу

Мінск, 4 красавіка. Следчы камітэт Беларусі гатовы дапамагчы расійскім калегам у расследаванні тэракту ў Санкт-Пецярбургу. Такая інфармацыя, як паведамляе СК, накіраваная на адрас старшыні Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкіна.

"Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь з асаблівым болем і трывогай успрыняў інфармацыю пра трагічныя падзеі, якія адбыліся 3 красавіка 2017 года ў Санкт-Пецярбургу, — гаворыцца ў паведамленні СК. — Асуджаючы гэтую злачынную праяву і ўсведамляючы неабходнасць сумесных намаганняў у эфектыўным супрацьдзеянні такім дзеянням, з улікам вопыту расследавання актаў тэрарызму Следчы камітэт Беларусі выказвае гатоўнасць аказаць неабходнае садзейнічанне праваахоўным органам Расійскай Федэрацыі ў расследаванні ўчыненага злачынства, у выніку якога, паводле папярэдніх даных, пацярпеў таксама грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

У выпадку неабходнасці ў Санкт-Пецярбург могуць быць камандзіраваныя супрацоўнікі Следчага камітэта Беларусі, якія маюць досвед расследавання рэзанансных злачынстваў, у тым ліку акта тэрарызму ў мінскім метро (11 красавіка 2011 года. — БелаПАН.).

Следчы камітэт Беларусі пацвердзіў гатоўнасць выканання ў самыя кароткія тэрміны даручэнняў аб аказанні прававой дапамогі па крымінальнай справе і вытворчасці на тэрыторыі краіны следчых, іншых працэсуальных дзеянняў у выпадку ўзнікнення такой неабходнасці.

Выбух здарыўся 3 красавіка каля 14.40 паміж станцыямі "Сянная плошча" і "Тэхналагічны інстытут". Вядома пра 11 загінулых і 51 пацярпелага. Некалькі чалавек знаходзяцца ў крытычным стане. Генпракуратура РФ афіцыйна назвала выбух у метро тэрактам.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239