Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/04/897310_558962/
Дата раздрукоўкі: 04.06.2020 23:58
04.04.2017 17:06 Грамадства

Беларускія мытнікі ў першым квартале канфіскавалі 358 кг наркотыкаў і псіхатропных рэчываў

Мінск, 4 красавіка. За першы квартал 2017 года мытнымі органамі Беларусі спынена 85 фактаў незаконнага перамяшчэння цераз мяжу наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама іншых супрацьпраўных дзеянняў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, з незаконнага абароту канфіскавана больш за 358 кг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, больш за 210 кг прэкурсораў да іх вырабу, а таксама больш 2.220 адзінак медыцынскіх прэпаратаў, якія маюць у сваім складзе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы.

Згодна са звесткамі ДМК, былі затрыманыя гашыш, марыхуана, какаін, гераін, метадон, марфін, амфетамін.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239