Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/04/897356_897357/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 21:46
04.04.2017 21:30 Грамадства

Пацярпелы ад выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга беларус прабудзе ў бальніцы яшчэ два тыдні

Мінск, 4 красавіка. Пацярпелы ад выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга беларус прабудзе ў бальніцы яшчэ два тыдні, паведамілі ў эфіры навін тэлеканала "Беларусь 1".

Жыхар Гродна Юрый Шушкевіч працуе на чыгунцы ў Расіі кандуктарам грузавых цягнікоў. Прыехаў у Пецярбург на сустрэчу з сябрамі. Падчас надзвычайнага здарэння знаходзіўся ў тым самым вагоне, дзе прагрымеў выбух. Нягледзячы на шматлікія раненні, лічыць, што нарадзіўся ў кашулі.

"Тыя, хто стаяў, ужо ляжалі. Тыя, хто сядзеў, застаўся сядзець. Хто быў жывы, падняліся, пачалі спярша дзяцей падаваць, потым жанчыны, — расказаў пацярпелы ў інтэрв`ю тэлеканалу "Беларусь 1". — Я прадраўся праз дзверы і з яшчэ адным мужыком ададраў яшчэ палову дзвярэй, каб выносіць ужо ўсіх астатніх".

Паводле дадзеных аддзялення пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу, пацярпеламу грамадзяніну Беларусі зроблена аперацыя, пагрозы жыццю няма.

Выбух адбыўся 3 красавіка каля 14.40 паміж станцыямі "Сенная плошча" і "Тэхналагічны інстытут". На гэты момант вядома пра 14 загінулых і больш чым 50 пацярпелых. Некалькі чалавек знаходзяцца ў крытычным стане. Генпракуратура РФ афіцыйна назвала выбух у метро тэрактам.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239