Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/04/897361_897362/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 22:33
04.04.2017 21:51 Эканоміка, Фінансы

"Беларусбанк" завяршыў размяшчэнне выпуску інтэрнэт-аблігацый на 30 млн долараў

Мінск, 4 красавіка. "Беларусбанк" завяршыў размяшчэнне бездакументарных аблігацый 211-га выпуску, продаж якіх ажыццяўляўся з выкарыстаннем каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (інтэрнэт-аблігацыі).

Як паведамляе прэс-служба "Беларусбанка", выпуск інтэрнэт-аблігацый размешчаны ў поўным аб'ёме — 30 млн долараў ЗША. Уладальнікамі аблігацый сталі звыш 2,2 тыс. чалавек, якія ажыццявілі ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг" "Беларусбанка" каля 4,5 тыс. аперацый куплі каштоўных папер.

"Гэты інструмент не мае аналагаў на тэрыторыі СНД, і мы можам упэўнена казаць аб правільна выбраным кірунку для развіцця. Магчымасць ажыццяўлення аперацый у любы час сутак без неабходнасці наведвання аддзялення банка ў дадатак да прапанаваных прывабных умоў па размяшчэнні свабодных грашовых сродкаў спрыяла паспяховай рэалізацыі гэтага праекта", — адзначыла дырэктар дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер ААТ "АСБ Беларусбанк" Маргарыта Лукашэнка.

"Беларусбанк" плануе працягнуць выкарыстанне дыстанцыйных форм узаемадзеяння з кліентамі пры працы з інструментамі рынку каштоўных папер. "У нашы найбліжэйшыя планы ўваходзіць арганізацыя эмісіі новых выпускаў інтэрнэт-аблігацый банка, цяпер ужо намінаваных не толькі ў доларах ЗША, але і ў еўра, што пашырыць магчымасці нашых кліентаў у выкарыстанні інструментаў зберажэнняў", — паведаміла прадстаўнік банка.

Намінальны кошт адной аблігацыі 211-га выпуску — 100 долараў ЗША. Аблігацыі будуць знаходзіцца ў абарачэнні да 1 красавіка 2018 года. Стаўка працэнтнага даходу — 5% гадавых.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239