Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/05/897425_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 21:39
05.04.2017 13:34 Эканоміка, Фінансы

Расійскі рубель істотна падаражэў на біржы на фоне скачку цэнаў на нафту

Мінск, 5 красавіка. 5 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0002 рубля да 2,0083 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,006 рубля (0,32%) і склаў 1,8808 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0234 рубля (0,7%) і склаў 3,3628 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэнаў на нафту. Цэны на нафту падвысіліся да максімуму за чатыры тыдні на фоне нечакана вялікага скарачэння запасаў нафты ў ЗША. Нафта маркі Brent таргуецца вышэй за адзнаку 54 долары за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 па маскоўскім часе знізіўся на 66,13 капейкі, склаўшы 55,8940 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239