Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/05/897442_221144/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 00:35
05.04.2017 14:14 Эканоміка

Дварковіч: Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь павялічацца толькі ў тым выпадку, калі Мінск даплаціць за пастаўлены газ

Мінск, 5 красавіка. Бяспошлінныя пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь павялічацца з 13 красавіка толькі ў тым выпадку, калі Мінск даплаціць за пастаўлены газ, заявіў журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч, паведамляе ТАСС.

"Калі мы атрымаем плацеж за газ за мінулы перыяд, тады так, могуць пачацца. Але толькі ў гэтым выпадку", — сказаў ён, адказваючы на пытанне пра магчымасць аднаўлення аб'ёмаў паставак нафты ў Беларусь 13 красавіка.

У эфіры праграмы навін тэлеканала "Беларусь 1" вечарам 4 красавіка расказалі новыя падрабязнасці перамоў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу. Так, паводле інфармацыі тэлеканала, пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь адновяць у ранейшых аб'ёмах не пазней за 13 красавіка. Пры гэтым новае пагадненне аб нафце будзе дзейнічаць да 2024 года ўключна. Акрамя таго, з Беларусі знятае абавязацельства пастаўляць у Расію 1 млн тон нафтапрадуктаў на год. У асноўным гэта быў высокаактанавы бензін, і для Беларусі продаж па нізкай цане якаснага прадукту быў стратны. Для краіны адмена такіх паставак дазволіць зарабляць дадаткова 150 млн долараў на год.

Як растлумачыў у інтэрв'ю тэлеканалу намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, да 2019 года ўключна з 24 млн тон нафты 18 млн будуць адпраўляцца на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі. "Гэта можна прыняць, будзем выходзіць на выгаду. Ну а 6 млн тон будуць "ператамажывацца" — такі тэрмін мы ўжылі. Важна, што ўвазныя пошліны ад гэтай "ператаможкі" будуць паступаць у бюджэт Рэспублікі Беларусь", — сказаў віцэ-прэм'ер.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН