Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/05/897527_897528/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:28
05.04.2017 20:01 Грамадства

Пры дэсантаванні з Іл-76 у Шумілінскім раёне ў дэсантніка згас купал, яго выратаваў калега

Мінск, 5 красавіка. "Сёння ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў рамках выканання вучэбна-баявых задач у ходзе тактычнага вучэння з 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадай падчас правядзення дэсантавання з самалёта Іл-76МД ваеннаслужачы дэсантна-штурмавой роты 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады гвардыі радавы Дзмітрый Страчук выратаваў жыццё свайму таварышу гвардыі радавому Яўгену Жарскаму", — паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Паводле інфармацыі Мінабароны, на вышыні каля 80 метраў у выніку рэзкага парыву ветру адбылося сыходжанне парашутыстаў. У радавога Яўгена Жарскага згас купал. Дзмітрый Страчук у гэтай няштатнай сітуацыі зафіксаваў рукамі згаслы асноўны купал парашута таварыша, і яны паспяхова прызямліліся.

"Камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл генерал-маёр Вадзім Дзенісенка высока ацаніў прафесійныя дзеянні вайскоўца", — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Там нагадалі, што падобны да гэтага выпадак адбыўся ў 2004 годзе. Ваеннаслужачы 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння радавы Уладзімір Цішкевіч падчас вучэбна-трэніровачных заняткаў пры ажыццяўленні скачкоў з парашутам таксама выратаваў жыццё свайму таварышу. Указам прэзідэнта Цішкевіч быў узнагароджаны медалём "За адвагу".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239