Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/07/897804_558964/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 08:32
07.04.2017 13:36 Эканоміка, Фінансы

Расійскі рубель патаннеў, долар ЗША і еўра падаражэлі перад выхаднымі

Мінск, 7 красавіка. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 красавіка 2017 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0013 рубля (0,06%) да 2,0131 рубля.

Курс долара вырас на 0,0056 рубля (0,3%) і склаў 1,8938 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,022 рубля (0,66%) і склаў 3,3277 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Расійскі рубель таннее на пятнічнай біржавы сесіі пасля навін пра атаку ЗША на сірыйскую авіябазу, што можа выклікаць рэзкую эскалацыю канфлікту ў Сірыі, саюзніцай якой з'яўляецца Расія.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 48,32 капейкі, склаўшы 56,9201 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239