Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/07/897873_589647/
Дата раздрукоўкі: 31.07.2021 20:54
07.04.2017 17:19 Грамадства

Расія паставіла ў Беларусь другую партыю верталётаў Мі-8 МТВ-5

Мінск, 7 красавіка. У адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай узбраення на 2016—2020 гады ў вайсковую частку 06752 ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі паступіла шэсць новых верталётаў Мі-8 МТВ-5.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, верталёты, якія прызямліліся 7 красавіка на аэрадроме Мачулішчы, з'яўляюцца другой партыяй згодна з кантрактам на пастаўку 12 ваенных верталётаў Мі-8 МТВ-5, што быў падпісаны прадстаўнікамі холдынгу "Верталёты Расіі" падчас міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму "Армія—2015".

"Выкананне ўмоў кантракта ва ўстаноўленыя тэрміны з'яўляецца яркім сведчаннем цеснага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў інтарэсах арганізацыі ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы і рэалізацыі сумесных рашэнняў па функцыянаванні і ўдасканаленні адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расіі", — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Мадыфікацыя верталёта Мі-8 МТВ-5 абсталяваная сучасным комплексам пілатажна-навігацыйнага, радыёсувязнога абсталявання, а таксама спецыяльнай тэхнікай начнога бачання і сістэмай беспарашутнага дэсантавання, што дае магчымасць прымянення верталёта для вырашэння шырокага спектра задач — як баявых, так і транспартных.

Лётна-тэхнічны склад ужо прайшоў перападрыхтоўку ў Расіі для эксплуатацыі гэтага тыпу верталётаў. Увод у строй яшчэ шасці найноўшых узораў авіяцыйнай тэхнікі дасць магчымасць павысіць узровень баявой падрыхтоўкі верталётчыкаў і павялічыць баявыя магчымасці авіябазы па ахове паветраных межаў Беларусі.

Першая партыя верталётаў Мі-8 МТВ-5 паступіла ў Беларусь у лістападзе мінулага года.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239