Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/09/898028_455698/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:05
09.04.2017 16:28 Грамадства

Больш за 50 дадатковых цягнікоў будуць курсаваць па Беларускай чыгунцы у красавіцкія і майскія святы

Мінск, 9 красавіка. Больш за 50 дадатковых цягнікоў будуць курсаваць па Беларускай чыгунцы ў дні красавіцкіх і майскіх святаў, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

З 26 красавіка па 11 мая прызначаны 51 дадатковы цягнік. З іх 40 цягнікоў міжрэгіянальных ліній і 11 — міжнародных ліній.

У міжрэгіянальным паведамленні будуць курсаваць дадатковыя цягнікі ў зносінах Мінск — Гомель — Мінск, Мінск — Брэст — Мінск і інш.

Па найбольш папулярных у пасажыраў напрамках у святочныя дні будуць курсаваць цягнікі здвоенымі саставамі: № 701/702 Мінск — Брэст адпраўленнем з Мінска 1 мая, у зваротным напрамку цягнік адправіцца 2 мая; № 748/747 Мінск — Бабруйск адпраўленнем з Мінска і Бабруйска 1 і 9 мая; № 743 Бабруйск — Мінск адпраўленнем з Бабруйска 26 красавіка і 10 мая; № 732/731 Мінск — Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 17, 25 і 26 красавіка; № 734/733 Мінск — Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 25 красавіка і 9 мая; № 736/735 Мінск — Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы адпраўленнем 25 красавіка і 9 мая.

Што да міжнародных зносін, то Беларускай чыгункай сумесна з Расійскімі чыгункамі дадаткова прызначаныя цягнікі па найбольш запатрабаваных маршрутах: Брэст — Масква — Брэст, Мінск — Масква — Мінск. Акрамя таго, у святочны перыяд па Беларускай чыгунцы транзітам будуць курсаваць дадатковыя цягнікі № 148/147 Калінінград — Масква — Калінінград і № 80/79 Санкт-Пецярбург — Калінінград, Гомель — Шчорс — Гомель.

Больш падрабязную інфармацыю аб дадатковых цягніках і часе іх адпраўлення можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка мае намер працягнуць працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на красавіцкія і майскія святы і па выхадных днях з улікам росту пасажырапатоку, адзначылі ў прэс-службе.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239