Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/10/898068_898069/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 09:59
10.04.2017 10:43 Эканоміка

Беларуская дэлегацыя на перамовах у Сеуле абмяркуе перспектывы супрацоўніцтва ў высокатэхналагічных галінах

Мінск, 10 красавіка. Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандрам Шуміліным 10—13 красавіка знаходзіцца з візітам у Сеуле, паведамілі БелаПАН у прэс-службе ДКНТ.

У сталіцы Карэі запланавана правядзенне другога пасяджэння сумеснай Беларуска-карэйскай рабочай групы па навуцы і тэхналогіях. Праграмай візіту прадугледжваюцца таксама сустрэчы і перамовы з міністрам навукі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і перспектыўнага планавання Карэі, кіраўнікамі навуковых і інавацыйных арганізацый. Сярод іх Samsung Electronics, Інстытут садзейнічання навуцы і тэхналогіям, Карэйскі інстытут энергетычных даследаванняў, Нацыянальны даследчы фонд, Карэйскі інстытут перспектыўных навуковых даследаванняў і тэхналогій, тэхнапарк "Панг", Карэйская акадэмія навук і тэхналогій, Dongsung Pharm, Карэйская асацыяцыя імпарцёраў, Hanwha Corporation, Карэйскі інстытут навукова-тэхналагічнай інфармацыі.

Будуць абмяркоўвацца пытанні ўдасканалення двухбаковых адносінаў, правядзення сумесных навукова-тэхнічных мерапрыемстваў, узаемнага трансферу тэхналогій і паставак беларускай высокатэхналагічнай прадукцыі ў Карэю. У прыватнасці плануецца абмеркаваць пытанні пастаўкі лекавых сродкаў, медыцынскага абсталявання, мікраэлектронікі, беларускага абсталявання для навуковых арганізацый, прыбораў неразбуральнага кантролю, палімераў для 3D-друку, прыбораў дазіметрычнага кантролю для аб'ектаў атамнай энергетыкі.

Па выніках візіту плануецца падпісаць шэраг пратаколаў і кантрактаў на рэалізацыю навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў і пастаўку навукаёмістых тавараў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН