Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/10/898081_898082/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:22
10.04.2017 11:37 Грамадства

Дэлегацыя Паветрана-дэсантных войскаў Расіі прыбыла ў Брэст на канферэнцыю, прысвечаную вучэнням "Славянскае братэрства — 2017"

Мінск, 10 красавіка. 10 красавіка дэлегацыя Паветрана-дэсантных войскаў Расіі прыбыла з рабочым візітам у Брэст.

Як паведамляе дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны РФ, расійскія дэсантнікі наведаюць 38-ю асобную гвардзейскую брыгаду Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі, дзе адбудзецца другая плануючая канферэнцыя па сумесных беларуска-расійска-сербскіх вучэннях "Славянскае братэрства — 2017" з удзелам падраздзяленняў 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ПДВ Расіі.

У ходзе працы прадстаўнікі бакоў будуць абмяркоўваць і зацвердзяць задуму і мэты міжнародных вучэнняў, запланаваных на другую палову года.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239