Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/10/898119_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 10:01
10.04.2017 16:10 Эканоміка

Беларусь і Карэя падпісалі пратакол аб завяршэнні двухбаковых перамоваў аб далучэнні Беларусі да СГА

Мінск, 10 красавіка. Беларусь і Паўднёвая Карэя 10 красавіка падпісалі пратакол аб завяршэнні двухбаковых перамоваў па доступе на рынкі тавараў і паслуг у межах далучэння Беларусі да СГА, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Рэспубліка Карэя стала адзінаццатым гандлёвым партнёрам, з якім Беларусь завяршыла двухбаковыя перамовы па доступе на рынкі.

Дакумент падпісалі першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка і першы намеснік міністра гандлю, прамысловасці і энергетыкі Карэі Чжон Ман Гі.

Пасля цырымоніі падпісання Еўдачэнка падзякаваў карэйскім партнёрам за канструктыўную працу і адзначыў, што Рэспубліка Карэя стала першай краінай, з якой Беларусь заключае двухбаковы пратакол па доступе на рынкі пасля амаль дзесяцігадовага перапынку (дзясяты пратакол быў падпісаны ў 2007 годзе).

Паводле слоў Еўдачэнкі, падпісанне пратакола стане "выразным сігналам астатнім краінам для хутчэйшага завяршэння перамоў па далучэнні Беларусі да СГА, якое разглядаецца намі як стымул для далейшага развіцця эканомікі нашай краіны".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН