Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/13/898740_898741/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:56
13.04.2017 16:54 Грамадства

Авіябомбу, знойдзеную сёння ў цэнтры Мінска, сапёры завезлі пад Барысаў

Мінск, 13 красавіка. Авіябомбу, знойдзеную 13 красавіка ў цэнтры Мінска пры разборы павільёна "Белэкспа", сапёры завезлі на палігон пад Барысавам, паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Ачапленне з будаўнічага аб'екта знята, дадаў ён.

Паводле інфармацыі Цэнтральнага РУУС Мінска, паведамленне аб тым, што падчас правядзення будаўнічых работ па вуліцы Янкі Купалы ў Мінску знойдзены прадмет, падобны на бомбу, паступіла ў міліцыю ў 10.06 раніцы. Да месца выяўлення падазронага прадмета выбыла следча-аператыўная група і супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі для перакрыцця ўчастка праезнай часткі. Для арганізацыі работ па пошуку і канфіскацыі выбуховых прылад на месца была выклікана сапёрна-піратэхнічная служба в/ч 5448 унутраных войскаў МУС.

Устаноўлена, што падазроным прадметам з'яўляецца авіяцыйная бомба часоў Вялікай Айчыннай вайны вагой 250 кг.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239