Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/13/898786_898787/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:52
13.04.2017 18:08 Грамадства

У школах Мінскай вобласці ўстановяць "домікі даверу", каб грамадзяне маглі паведаміць пра гвалт у сям'і, незаконны абарот наркотыкаў, сексуальны гвалт

Мінск, 13 красавіка. Упраўленне аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкама ініцыявала новы спосаб узаемадзеяння з падлеткамі і іх бацькамі.

Як паведамілі ва УУС, пачынаючы з наступнага тыдня ў школах сталічнай вобласці ўстановяць "домікі даверу", куды школьнікі або іх бацькі змогуць змяшчаць, у тым ліку ананімна, любую інфармацыю, на якую можа рэагаваць міліцыя.

"У органах унутраных спраў у першую чаргу разлічваюць такім чынам даведацца аб магчымых фактах сямейнага гвалту ці непаспяховасці, таксама цікавая інфармацыя аб незаконным распаўсюджванні алкаголю, наркотыкаў, псіхатропных рэчываў, іншых супрацьпраўных дзеяннях, у тым ліку сексуальнага характару", — заявіў намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінскага аблвыканкама Андрэй Амбражэй.

Ініцыятыва міліцыі ўжо падтрымана прадстаўнікамі абласнога камітэта адукацыі.

"Домікі даверу" будуць размяшчацца ва ўстановах адукацыі па-за аглядам камер відэаназірання.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239