13.04.2017 14:27 Відэа, Грамадства
Падчас работ па зносе будынка "Белэкспа" ў Мінску знойдзена авіябомба
Пры зносе будынка выставачнага цэнтра "Белэкспа" па вуліцы Янкі Купалы ў Мінску 13 красавіка рабочыя знайшлі авіяцыйны снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.
На месца выехала сапёрна-піратэхнічная група ўнутраных войскаў, там знаходзяцца супрацоўнікі падраздзяленняў МНС.
Вячаслаў, машыніст экскаватара (выявіў снарад): "Пачаўся рабочы дзень. Я, як звычайна, гружу. Адкінуў камень, гляджу: нейкая даўбешка. Я яе акуратна пераклаў. Гляджу: падобная на бомбу. Я паведаміў прарабу, выклікалі спецыяльныя службы. Збіраюцца вывозіць на палігон.
Ледзь-ледзь не хапіла, каб выбухнула. Узляцеў бы разам".