Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/14/898825_898826/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:42
14.04.2017 09:57 Грамадства

"Мінсктранс" павялічыць на гэтыя выхадныя колькасць аўтобусаў для наведвання могілак

Мінск, 14 красавіка. Дзяржпрадпрыемства "Мінсктранс" плануе павялічыць 15 і 16 красавіка колькасць аўтобусаў для наведвання могілак.

Як патлумачылі на прадпрыемстве, гэтае рашэнне прынята ў сувязі з масавымі наведваннямі месцаў пахаванняў на Вялікдзень.

У выпадку павелічэння пасажырапатоку будзе арганізавана праца дадатковага рухомага саставу на наступных гарадскіх аўтобусных маршрутах:

- № 5Э "ДС Чыжоўка — могілкі Міханавічы";
- № 31 "ДС Уручча-2 — Каладзішчанскія могілкі";
- № 68 "ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі";
- № 94С "АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі";
- № 109 "ДС Карбышава — Паўночныя могілкі";
- № 170Э "АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі".

Таксама, паведамілі на прадпрыемстве, змяняецца рэжым працы міжгародніх маршрутаў на Радаўніцу.

21 красавіка аўтобусы будуць працаваць па графіку пятніцы; 22 красавіка — суботы; 23 і 24 красавіка — будных дзён; 25 красавіка — па графіку нядзелі.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239