Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/14/898848_898849/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 14:40
14.04.2017 11:35 Грамадства

Пад Кобрынам расіянін на фуры збіў насмерць 42-гадовую жанчыну

Брэст, 14 красавіка. У Кобрынскім раёне на 60-м км аўтадарогі М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа РФ пад коламі фуры загінула жанчына-пешаход.

Як паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, 14 красавіка ў першай гадзіне ночы 57-гадовы грамадзянін Расіі, кіруючы грузавым аўтамабілем "Івека" з паўпрычэпам, учыніў наезд на 42-гадовую жыхарку вёскі Барысава. Жанчына пераходзіла праезную частку справа налева па ходзе руху аўтамабіля.

Ад атрыманых траўмаў сяльчанка памерла на месцы. Устаноўлена, што яна не была пазначана святлоадбіўнымі элементамі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239