Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/14/898874_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:47
14.04.2017 13:15 Грамадства

Палітык Павел Севярынец аштрафаваны 19-ты раз за год

Мінск, 14 красавіка. Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец аштрафаваны ўжо 19-ты раз за год, лічачы з красавіка 2016 года, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Чарговае рашэнне аб адміністрацыйным штрафе было вынесенае судом Фрунзенскага раёна Мінска пры адсутнасці палітыка, які адбываў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел 12 сакавіка ў "Маршы недармаедаў" у Оршы. Тым не менш суд аштрафаваў Севярынца на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за "актыўны ўдзел" у "Маршы абураных беларусаў" у Мінску 17 лютага.

У пастанове суда сцвярджаецца, што "Севярынец не з'явіўся ў суд, а значыць, злоўжывае сваімі працэсуальнымі правамі". Віну палітыка суд растлумачыў яго удзелам у несанкцыянаваным мітынгу, зваротам да грамадзян праз гукаўзмацняльную апаратуру і выкрыкваннем лозунга "Жыве Беларусь!".

За год, акрамя 19 штрафаў, суды двойчы прымалі рашэнне аб адміністрацыйным арышце Севярынца: на 15 сутак за акцыю ў Оршы і на 10 сутак за ўдзел у акцыі 24 лютага ў абарону Курапатаў.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239